6 траўня 2024, панядзелак, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і NATO закончылі вайсковай місію ў Афганістане

2
ЗША і NATO закончылі вайсковай місію ў Афганістане

У Кабуле сёння прайшла цырымонія, прысвечаная фармальнаму заканчэнню ЗША і NATO баявой місіі ў Афганістане.

Начальнік Міжнародных сіл спрыяння бяспецы (ISAF) у Афганістане генерал Джон Кэмпбэл згарнуў бел-зялёны сьцяг ISAF і разгарнуў сцяг новай місіі, якая будзе палягаць у наданні дапамогі афганскім сілавым структурам, якія ўзялі на сябе адказнасць за забеспячэнне бяспекі ў краіне, перадае "Радыё Свабода".

У выкананні новай місіі, якая называецца "Рашучая падтрымка", удзельнічаюць 13 з паловай тысяч замежных вайскоўцаў, большасць якіх - амерыканцы.

У 2010 годзе колькасць вайскоўцаў ЗША і іх хаўруснікаў у Афганістане складала 140 тысяч.

Вайсковая аперацыя, якая праводзіцца Міжнароднымі сіламі спрыяння бяспецы, пачалася з моманту зрынання рэжыму "Талібан" у 2001 годзе неўзабаве пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку. За 13 гадоў у Афганістане загінулі блізу трох з паловай тысяч замежных вайскоўцаў, у тым ліку 2224 амерыканскія вайскоўцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках