6 траўня 2024, панядзелак, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскае выданне апублікавала артыкул 90-гадовага ветэрана са Светлагорску

2
Брытанскае выданне апублікавала артыкул 90-гадовага ветэрана са Светлагорску

Артыкул ветэрана са Светлагорску надрукавалі ў брытанскай газэце.

На мінулым тыдні светлагорскі актывіст, педагог і былы франтавік Мікалай Іванавіч Талакноў адзначыў свой 90-ы дзень нараджэння. Да ўгодкаў ветэрана Другой сусветнай вайны выйшла кніга ягоных успамінаў, а адна з папулярных газэт Вялікабрытаніі апублікавала ягоны артыкул, піша мясцовае выданне «Ранак плюс».

«Я задумаў выпусціць кнігу, у якой падрахаваў свой жыццёвы шлях, - сказаў Мікалай Іванавіч. - У яе ўвайшлі мае ўспаміны пра вайну, удзел у баях на тэрыторыі Польшчы, Нямеччыны, Чэхіі, паваенную службе ў Вугоршчыне, артыкулы з розных газэт, фатаграфіі. Кнігу надрукавалі ў Светлагорскай друкарні ў фармаце брашуры невялікім накладам».

Са слоў ветэрана, амаль палову накладу ён ужо раздарыў знаёмым і сябрам, некалькі паасобнікаў дасталася светлагорскім школьным бібліятэкам.

«Нядзелямі я хаджу ў гарадскую лазню, на першую пару, - кажа Талакноў. - Там у нас склаўся асобны клуб аматараў апарні. З нагоды ўгодак я зладзіў у буфеце невялікую бяседу, пасля якой уручыў дзецям свае кніжкі. Думаю, пакінутай часткі накладу не выстарчыць на ўсіх маіх сяброў, давядзецца дадрукоўваць!»

18 снежня 2014 года ў газэце «Wells Journal» быў апублікаваны артыкул ветэрана «Наша ваеннае сяброўства павінна адрадзіцца» ў перакладзе настаўніка ангельскай мовы СШ №4 Зоі Емяльянавай.

«Гэты артыкул быў надрукаваны спачатку ў газэце «Ранак-плюс», і ім зацікавіліся журналісты з акругі Мэндып, з якім у нашага горада партнёрскія сувязі, - сказала Емяльянава. - Яны захацелі апублікаваць гэты матэрыял у цыкле, прымеркаваным да 70-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны. На просьбу Мікалая Іванавіча, які калісьці быў маім настаўнікам гісторыі, я зрабіла пераклад артыкула і адправіла ў «Wells Journal».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках