3 траўня 2024, Пятніца, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над кнігарняй «Логвінаў» пачнецца 5 студзеня

1
Суд над кнігарняй «Логвінаў» пачнецца 5 студзеня

Працэс пройдзе ў Эканамічным судзе.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на старонцы кнігарні «Логвінаў» у сацсетцы «Фэйсбук».

«5 студзеня - суд над кнігарняй. Нас будуць судзіць 5 студзеня (панядзелак) у Эканамічным судзе (Акадэмічная 15, корпус 1). Гэта недалёка ад дома-музея Якуба Коласа. Пачатак а 15. Уваход - вольны», - гаворыцца ў паведамленні.

Культавы інтэлектуальны адрас беларускай сталіцы апынуўся пад пагрозай знікнення ў снежні 2014 года. Пазапланавая падатковая праверка прыйшла ў кнігарню «Логвінаў» у пачатку месяца. Памяшканне апячаталі, а дакументацыю канфіскавалі для праверкі. Пасля праверкі кнігарню адкрылі. Але вынеслі суровае пакаранне за працу без ліцэнзіі Міністэрства інфармацыі. Па выніках праверкі кнігарню аштрафавалі амаль на 1 мільярд рублёў - такая была сума продажаў кніг за год. Спаганяць гэтыя грошы будуць праз суд.

Уладальнік крамы Ігар Логвінаў адзначыў, што за год ён восем разоў звяртаўся ў Мінінфарм за ліцэнзіяй. І кожны раз яму адмаўлялі. Адна з адмоваў была звязаная з тым, што ён няправільна ўказаў паштовы індэкс.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках