3 траўня 2024, Пятніца, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шумахеру трэба будзе працяглая рэабілітацыя

1
Шумахеру трэба будзе працяглая рэабілітацыя

Прадстаўніца тытулаванага аўтагоншчыка пракаментавала яго стан здароўя.

Сяміразовы чэмпіён Формулы-1 Міхаэль Шумахер, якому 3 студзеня споўніцца 46 гадоў, далёкі ад вяртання да ранейшага актыўнага жыцця, і яму ўсё яшчэ трэба будзе доўгі працэс рэабілітацыі пасля атрымання цяжкай траўмы галавы ў 2013 годзе. Пра гэта агенцтву Reuters распавяла менеджар аўтагоншчыка Сабіна Кім, піша «Лiга.нет».

«Нам трэба шмат часу. Наперадзе доўгая і цяжкая барацьба. Улічваючы цяжар яго траўмы, можна сказаць, што Міхаэль робіць поспехі», - сказала яна.

Таксама яна зняпраўдзіла нядаўнюю заяву экс-гоншчыка Формулы-1 Піліпа Стрэйфа аб тым, што Шумахер усё яшчэ не рухаецца і не размаўляе. «Не ведаю, адкуль ён узяў гэтую інфармацыю. Магу толькі пацвердзіць, што містэр Стрэйф не кантактуе з намі, і ніколі гэтага не рабіў. Грамадскасці варта давяраць толькі афіцыйным заявам прадстаўнікоў Міхаэля», - дадала менеджар.

Нагадаем, сяміразовы чэмпіён Формулы-1 немец Міхаэль Шумахер 29 снежня 2013 атрымаў чэрапна-мазгавую траўму падчас катання на горных лыжах у Францыі. У выніку гоншчык амаль паўгода прабыў у стане медыкаментознай комы. Толькі нядаўна экс-пілот Мерседэса і Ферары пакінуў клініку і працягвае рэабілітацыю ў хатніх умовах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках