3 траўня 2024, Пятніца, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Воўк з Уол-стрыт» паставіў рэкорд відэапіратства

«Воўк з Уол-стрыт» паставіў рэкорд відэапіратства

Фільм Марціна Скарсэзэ «Воўк з Уол-стрыт» паставіў рэкорд па колькасці нелегальных запамповак у інтэрнэце ў 2014 годзе.

Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на The Hollywood Reporter.

На другім месцы размясціўся мультфільм «Халоднае сэрца». Абедзве стужкі на працягу года запампоўваліся прыкладна па 30 мільёнаў разоў карыстальнікамі торэнт-трэкераў.

Трэцяе месца займае фантастычны трылер Альфонса Куарона «Гравітацыя» (29,3 мільёна загрузак).

Стужка «Воўк з Уол-стрыт», галоўную ролю ў якой выканаў Леанарда Ды Капрыа, выклікала супярэчлівыя водгукі ў ЗША. Многіх абурыла багацце сексуальных сцэн і эпізодаў, дзе героі прымаюць наркотыкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках