3 траўня 2024, Пятніца, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастанова аб уваходжанні Паўднёвай Асеціі ў склад Расеі прынятая?

5
Пастанова аб уваходжанні Паўднёвай Асеціі ў склад Расеі прынятая?

Паўднёвая Асеція ўвойдзе ў склад Расейскай Федэрацыі.

Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў сетцы мікраблогаў «Твітэр» у мінулую пятніцу галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў.

«Як я разумею, пастанова аб уваходжанні Паўднёвай Асеціі ў склад РФ прынятая», - напісаў журналіст.

Такім чынам ён пракаментаваў паведамленні пра тое, што Расея і Паўднёвая Асеція ў канцы студзеня падпішуць дамову аб саюзе і інтэграцыі. Дамова прадугледжвае зліццё спецслужбаў і вайсковых структур, скасаванне мытні і межаў.

Згодна з праектам дамовы, войска і сілавікі непрызнанага ўтварэння ўвойдуць у адпаведныя структуры РФ (напрыклад, КДБ стане часткай ФСБ, а органы ўнутраных спраў, следства, па кантролі за абаротам наркотыкаў, судовыя прыставы і крымінальна-выканаўчай сістэмы павінны стаць часткай адпаведных расейскіх ведамстваў).

Пункты пропуску і мытнага кантролю на мяжы плануецца скасаваць, праезд людзей і тавараў будзе свабодным, органы мытні ўліваюцца ў расейскія, але зборы застаюцца ў бюджэце рэспублікі. Зарплата дзяржслужачых, пенсіі і дапамогі павінны быць падвышаныя да ўзроўню Паўночна-Каўказскай федэральнай акругі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках