3 траўня 2024, Пятніца, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі астролаг: 2015 будзе рыхтаваць нам вельмі сур'ёзныя перамены

15

Будучы год - гэта год падрыхтоўкі нашага грамадства да карэннай трансфармацыі, і менавіта так яго варта ўспрымаць.

Так лічыць беларускі астролаг Уладзімір Васюк, піша БелаПАН.

"Калі казаць аб грамадскіх працэсах, 2015 будзе пераходным, - тлумачыць ён. - Уявім сябе за навагоднім сталом 31 снежня надыходзячага года. Усе працэсы, якія адбыліся на працягу года - гэта фарміраванне прычын, якія сфарміруюць следства ў 2016-2017 гадах. А многае з таго, што адбываецца цяпер, мы будзем успамінаць з усмешкай на твары.

Больш за тое, тое, што будзе адбывацца ў 2016-2017 гадах, пацягне за сабой значна больш сур'ёзныя працэсы. Таму да таго, што адбываецца цяпер, трэба ставіцца як да падрыхтоўчага, а не фінальнага этапу палітычных, эканамічных і грамадскіх трансфармацый. Вельмі сур'ёзныя перамены гэты год будзе рыхтаваць. Ключавое слова тут - рыхтаваць.

2015 - гэта год падрыхтоўкі да карэннай трансфармацыі, і менавіта так яго варта ўспрымаць. Сур'ёзней за ўсё будуць рыхтавацца перамены ў Расеі. Таму што 2016 для Расеі можа быць адзначаны калі не ўзрушэннямі, то вельмі істотнымі зменамі ў курсе геапалітычнага развіцця краіны".

Адпаведна для Беларусі гэта таксама год падрыхтоўкі, лічыць Васюк, але падрыхтоўкі рэформаў, без якіх краіна не зможа жыць далей - у першую чаргу, рэформаў у прамысловасці і фінансавым сектары.

"Беларус павінны рыхтавацца не да палітычных і эканамічных узрушэнняў, - перакананы астролаг. - Больш за ўсё ў 2015 годзе будзе залежаць ад таго, наколькі адчувае чалавек таго, хто побач з ім жыве. Мір з далёкім чалавекам пабудаваць лёгка, а вось мір з суседам - не заўсёды. Таму той, хто навучыцца ладзіць з тым, хто жыве побач, зможа скарыць вялікія вяршыні".

На пытанне аб магчымым канкурэнце Лукашэнку на будучых прэзідэнцкіх выбарах Уладзімір Васюк адказваць ухіліўся. "Ёсць верагоднасць - адсоткаў 60, што "выбары" могуць адбыцца трохі раней, да чэрвеня 2015 года, - не выключае ён. - Таму і канкурэнт дзейнаму прэзідэнту можа з'явіцца да гэтага часу.

І ўсё ж, нягледзячы на тое, што гэта год выбараў, ён не з'яўляецца вызначальным для развіцця нашай краіны. Такім будзе канец 2016-га - першы квартал 2017".

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках