2 траўня 2024, Чацвер, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забойцу гомельскага рэпетытара прысудзілі да 24 гадоў зняволення

3
Забойцу гомельскага рэпетытара прысудзілі да 24 гадоў зняволення

Ягоная саўдзельніца прысуджаная да 19 гадоў, а яе муж за дапамогу ў забойстве атрымаў 18 гадоў.

Сёння Гомельскі абласны суд вынес прысуд у рэзананснай справе - забойства 23-гадовай Марыны Аляксандравай, якое ўчынілі былы знаёмы забітай Антон Саўчыц і сямейная пара. За забойства групай асоб галоўны фігурант прысуджаны да 24 гадоў пазбаўлення волі, ягоная саўдзельніца - да 19 гадоў, а яе муж за дапамогу ў забойстве атрымаў 18 гадоў. Сваякам забітай абвінавачаныя павінныя выплаціць агулам 800 мільёнаў рублёў маральнай шкоды, піша "Комсомольская правда в Беларуси".

У мінулым годзе 23-гадовая рэпетытарка выехала дадому да кліентаў і прапала. Як потым выявілася, дзяўчыну завабілі да сябе сябры яе былога хлопца - сямейная пара. Разам з пакінутым маладым чалавекам яны вырашылі адпомсціць Марыне за тое, што яна з ім рассталася. Дзяўчыну забілі, а яе цела закапалі ў лесе.

Гомельскі абласны суд прызнаў усіх траіх вінаватымі і прызначыў былому хлопцу 15 гадоў пазбаўлення волі, а ягоным сябрам - па 13. Але неўзабаве Вярхоўны суд скасаваў прысуд і накіраваў справу на новы разгляд.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках