3 траўня 2024, Пятніца, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Тэрарыст» з Узбекістана спрабаваў пакінуць Менск з падробленым пашпартам

2
«Тэрарыст» з Узбекістана спрабаваў пакінуць Менск з падробленым пашпартам

Грамадзянін Узбекістана знаходзіўся ў вышуку з чэрвеня 2013 года.

Ён быў затрыманы сёння ў Нацыянальным аэрапорце Менск, паведамілі БелТА ў прэс-цэнтры Дзяржпамежкамітэта Беларусі.

Мужчына, які прадставіўся грамадзянінам Таджыкістана, праходзіў афармленне на рэйс Менск-Стамбул. Пры праверцы дакументаў выявілася, што ў пашпарце замененая фатаграфія.

Як высветлілася пазней, незаконна перасекчы дзяржаўную мяжу меў намер грамадзянін Узбекістана 1983 года нараджэння. Мужчына знаходзіцца ў міжнародным вышуку з чэрвеня 2013 года за арганізацыю злачыннай супольнасці і тэрарызм.

Падобны інцыдэнт адбыўся на мяжы Беларусі з Украінай. Памежнаму нараду ў пункце пропуску «Весялоўка» мужчына падаў пашпарт грамадзяніна Малдовы, у якім таксама выявілася замененая старонка з установачнымі звесткамі.

З парушальнікамі вядзецца разбор, яны затрыманыя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках