3 траўня 2024, Пятніца, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя адмаўляецца ад «падатку на багацце»

11
Францыя адмаўляецца ад «падатку на багацце»

З 1 студзеня 2015 Францыя адмаўляецца ад падатку на багацце ў 75% ад даходаў.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Францыі Мануэль Вальс, піша La Tribune.

Падатак стаў адным з самых высокіх у свеце. Менавіта ўвядзенне 75-працэнтнага падатку стала прычынай таго, што вядомы акцёр Жэрар Дэпардзье адмовіўся ад французскага грамадзянства.

Новаўвядзенне было анансаванае яшчэ ў 2012 годзе Франсуа Аландам і з'яўлялася адным з самых гучных абяцанняў ягонай прэзідэнцкай кампаніі. Пасля ўступлення ў сілу ў канцы 2013 года яно выклікала шмат шуму ў грамадстве і неаднаразова падвяргалася крытыцы.

Мера, закліканая павысіць паступленні ў бюджэт, прынесла больш шкоды, чым карысці, бо праз яе адток замежных інвестыцый з Францыі дасягнуў небывалых памераў.

Паводле звестак Міністэрства фінансаў, у 2014 годзе падатак прынясе дзяржаве 260 млн еўра. У 2015-м сума склала б толькі 160 млн еўра. У параўнанні з агульным прыбыткам ад звычайнага падаходнага падатку - 70 млрд еўра, гэта зусім нязначная лічба. А вось давер замежных інвестараў падарваны, і аднаўляць яго прыйдзецца не адзін год, лічаць эканамісты.

У той жа час урад Францыі вырашыў увесці новы падатак на нерухомасць з 2015 года. У прыватнасці, уладальнікаў нерухомасці, у тым ліку і замежнікаў, хто мае два і больш жылля, неўзабаве могуць абавязаць плаціць падатак на 20% вышэй за дзейны.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках