2 траўня 2024, Чацвер, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь па-ранейшаму не прапускае грузавікі з Калінінграда

9
Беларусь па-ранейшаму не прапускае грузавікі з Калінінграда

Перасекчы мяжу не могуць 29 аўтамабіляў.

На літоўска-беларускай мяжы да гэтага часу прастойваюць 29 грузавікоў з электронікай і бытавой тэхнікай, адпраўленай з Калінінграда ў Расею. Пра гэта паведаміў міністр прамысловай палітыкі, развіцця прадпрымальніцтва і гандлю Калінінградскай вобласці Дзмітрый Чамакін, паведамляе kgd.ru.

Чыноўнік кажа, што ў канцы мінулага тыдня беларуская мытня прапусціла дзевяць аўтамабіляў холдынгу GS Group. Але пытанне транзіту застаецца адкрытым. Паводле слоў Чамакіна, беларуская мытня не агучвае канкрэтных прэтэнзій да грузаў і перавозчыкаў, аднак аўтамабілі стаяць без руху.

У пачатку снежня ў калінінградскіх прадпрыемстваў узніклі праблемы з транзітам грузаў на тэрыторыю «вялікай» Расеі праз літоўска-беларускую мяжу. Мытнікі затрымалі некалькі дзясяткаў фур з электронікай. Прадстаўнікі саюзнай рэспублікі лічаць, што Расея легалізуе ў Мытным саюзе прывезены з Кітая тавар. Сярод затрыманых грузаў - прадукцыя кампаній «Телебалт» і GS Group. Паводле звестак фірмаў, беларуская мытня мела намер арыштаваць тавар і прадаць яго на карысць дзяржавы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках