3 траўня 2024, Пятніца, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна, Польшча і Літва паскораць стварэнне вайсковай брыгады

1
Украіна, Польшча і Літва паскораць стварэнне вайсковай брыгады

Тэхнічнае пагадненне аб стварэнні сумеснай вайсковай брыгады можа быць гатовае ў бліжэйшы час.

Пра гэта сказаў віцэ-прэм'ер і кіраўнік міністэрства абароны Польшчы Томаш Семоняк пасля тэлефоннай размовы з міністрам абароны Украіны Сцяпанам Паўтаракам, піша партал wPolityce.pl (пераклад - charter97.org).

Падчас размовы абмяркоўваліся тэмы ўмацавання вайсковага супрацоўніцтва Польшчы і Украіны, а таксама адмова Кіева ад пазаблокавага статусу і сітуацыя ў Данбасе.

Польскі віцэ-прэм'ер, які ў панядзелак размаўляў з міністрам абароны Літвы, Юозас Алекас, дадаў, што перадаў Паўтараку пазіцыю Літвы, якая таксама гатова паскорыць стварэнне міжнароднай брыгады.

- Зараз, пасля падпісання дамовы адносна брыгады прадаўжаецца праца над тэхнічным пагадненнем. Мы вызначылі, што ў першых месяцах будучага года атрымаецца яго падпісаць, - заявіў міністр.

Семоняк пракаментаваў таксама пастанову ўкраінскага парламента адносна адмовы ад пазаблокавага статусу краіны.

- Я запэўніў міністра Паўтарака, што Польшча на форуме NATO будзе падтрымліваць партнёрства з Украінай - сказаў Семоняк. - Гэтае рашэнне ўкраінскіх уладаў зразумелае. Калі выявілася, што статус пазаблокавай дзяржавы не гарантуе бяспекі і інтэгральнасці Украіны, то няма нічога дзіўнага ў тым, што Украіна будзе шукаць новыя магчымасці. Незалежна ад таго, які шлях абярэ Украіна, здаецца, што гэтае рашэнне носіць кантэкст еўрапейскіх і натаўскіх імкненняў. Яно не павіннае ўзбуджаць моцных эмоцый, яно цалкам зразумелае.

Фота: golos.com.ua

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках