Больш за 40 целаў загінулых знойдзеныя на месцы падзення самалёта Air Asia
- 30.12.2014, 12:52
- 11,061
Ратавальнікі дасталі больш за 40 целаў загінулых у раёне падзення самалёта Air Asia ў яванскім моры.
Пра гэта паведамляе gazeta.ru са спасылкай на Agence France-Presse.
Раней паведамлялася, што ў моры пачалі знаходзіць целы загінулых і апускаць іх на борт вайсковага карабля.
Самалёт Airbus A320-200 авіякампаніі Air Asia выконваў рэйс з Сурабае ў Сінгапур і знік з радараў раніцай 28 снежня. На борце знаходзіліся 162 чалавекі.
Фота: AP/Dita Alangkara