18 траўня 2024, Субота, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткі ў 2015 годзе будуць праіндэксаваныя на 13,8%

5
Падаткі ў 2015 годзе будуць праіндэксаваныя на 13,8%

Стаўкі падаткаў, якія ўсталёўваюцца ў беларускіх рублях, будуць праіндэксаваныя ў 2015 годзе на 13,8%.

Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі «Актуальныя пытанні падаткаабкладання ў 2015 годзе» паведаміла намесніца міністра падаткаў і збораў Беларусі Эла Сяліцкая, паведамляе БелТА.

«Стаўкі падаткаў, якія ўсталёўваюцца ў беларускіх рублях: зямельнага, экалагічнага, падатку на здабычу прыродных рэсурсаў, адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў і падаходнага падатку, - будуць праіндэксаваныя на 13,8%, што ледзь вышэй за прагнозныя параметры інфляцыі, якія запланаваныя на 2015 год», - сказала Эла Сяліцкая.

«Ледзь вышэй інфляцыі прадугледжваецца і падвышэнне ставак акцызаў. Напрыклад, на тытунёвыя вырабы акцызы падвысяцца на 15-30%, на моцны алкаголь - на 6%. Акцызы на піва і аўтамабільнае паліва захаваюцца на ўзроўні 2014 года», - адзначыла намесніца міністра.

Змены ў Падатковым кодэксе прадугледжваюць таксама павелічэнне стаўкі падатку на прыбытак для банкаў і страхавых арганізацый з 18% да 25%. «Пры павелічэнні стаўкі мы не будзем назіраць негатыўнага ўплыву на вынікі дзейнасці гэтага сектара эканомікі, бо такія суб'екты вызваленыя ад выплаты падатку на дабаўленую вартасць пры аказанні банкаўскіх і страхавых паслуг», - падкрэсліла Эла Сяліцкая.

Акрамя таго, змены прадугледжваюць падвышэнне падаходнага падатку з 12% да 13%.

«Пашыраюцца таксама паўнамоцтвы мясцовых Саветаў дэпутатаў як у павелічэнні, так і ў памяншэнні ставак падатку на зямлю і падатку на маёмасць. Сёння яны маюць права павялічваць такія падаткі ў 2 разы, з наступнага года - у 2,5 разы», - удакладніла Эла Сяліцкая. Акрамя таго, для плацельшчыкаў, якія працуюць паводле спрошчанай сістэмы падаткаабкладання, уводзіцца абавязковая выплата зямельнага падатку, нават калі яны выкарыстоўваюць зямельны ўчастак, памер якога не перавышае 1500 кв.м.

Праект закона аб унясенні змяненняў у Падатковы кодэкс знаходзіцца на падпісанні ў Лукашэнкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках