6 траўня 2024, панядзелак, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перад Новым годам беларусы змятаюць тавары ў польскіх супермаркетах

13
Перад Новым годам беларусы змятаюць тавары ў польскіх супермаркетах

Вялізная колькасць беларусаў напярэдадні святаў едуць «на закупы» ў Польшчу.

Гандляры ў Беластоку радуюцца, бо перад Калядамі і Новым годам іх прыбытак вырас удвая. Яго забяспечылі пакупнікі з Беларусі, якія адразу пасля каталіцкіх святаў карыстаюцца скідкамі ў польскіх крамах, піша Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

Толькі летась беларусы пакінулі ў Польшчы не менш за мільярд польскіх злотых. Такі быў кошт тавараў вывезеных з Польшчы.

Пакупнікоў з Беларусі стала больш яшчэ ў пачатку снежня. У апошнія дні месяца паркоўкі гандлёвых цэнтраў зноў перапоўненыя машынамі і «шоп-каралямі» з нашай краіны. Гэта цалкам лагічна, так як у Польшчы пачаліся святочныя распродажы. Танней можна купіць адзенне, абутак, святочныя ўпрыгажэнні. Беларусы часта купляюць таксама прамтавары.

- Мы купілі ўжо тэлевізар і два тэлефоны, прыехалі таксама за адзеннем, так як у нас няма такіх зніжак, за ежай. Тут нашмат танней, чым у нас. Мы купляем пральныя парашкі, хочам паехаць і ў Леруа Мерла. Заначуем у Беластоку, так як прыехалі на «вялікія закупы» - для знаёмых і сям'і - распавядае Аляксандра з Горадні.

Польскія гандляры выкарыстоўваюць гэтую сітуацыю - рэкламныя ўлёткі даступныя ўжо на мяжы, рэклама з'яўляецца і ў беларускай прэсе і на сайтах, прысвечаных пакупкам. Сёлета пачаў працу адмысловы партал прысвечаны пакупкам у Беластоку, які публікуе інфармацыю на польскай і рускай мовах. Адкрыты два тыдні таму Outlet Беласток хоча нават запусціць бясплатны аўтобус у Горадню.

Пакуль няма афіцыйных вынікаў статыстыкі за 2014 год, яны з'явяцца толькі ў студзені. Аднак з кожным годам продаж тавараў у рамках сістэмы Tax Free расце, а першыя шэсць месяцаў года прынеслі нашмат лепшыя вынікі, чым у папярэднія гады. Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы, у II квартале беларусы выдаткавалі ў краіне больш 734 млн злотых, а за той жа час летась - 620 мільёнаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках