4 траўня 2024, Субота, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штрафы 1 студзеня вырастуць на 20%

1
Штрафы 1 студзеня вырастуць на 20%

1 студзеня павялічыцца не толькі сума дзяржпошліны.

З заўтрашняга дня базавая велічыня вырасце да 180 тысяч рублёў. Гэта значыць падатак на сярэдні легкавік складзе не 750 тысяч, як цяпер, а 1,08 мільёна. Для ўладальнікаў аўтамабіляў гэта азначае як павелічэнне плацяжоў за рэгістрацыю транспартнага сродку, праходжанне тэхагляду і падобных выдаткаў, так і рост штрафаў. За адсутнасць тэхагляду давядзецца заплаціць 180 000-540 000 (альбо, калі пашанцуе, адкараскацца папярэджаннем), піша onliner.by.

За перавышэнне хуткасці ад 10 да 20 км/г штраф складзе да 180 тысяч (калі прыйдзе «ліст шчасця», то 90 тыс рублёў). Перавышэнне на 20-30 км/г будзе карацца 180-540 тысячамі рублёў, больш за 30 км/г - ад 540 тыс да 1,8 мільёна. За прыпынак і стаянку па-за адведзеным месцам - 180 тыс рублёў. За парушэнне правілаў манеўравання альбо праезду скрыжаванняў - ад 180 да 900 тыс рублёў. Непрышпілены рэмень абыйдзецца ў 180 тысяч. Яшчэ адно папулярнае парушэнне - размова праз мабільны падчас язды - пацягне папярэджанне або штраф да 360 тысяч. Ну а віноўнік ДТЗ аддасць казне ад 360 тысяч да 1,8 мільёна.

Павышэнне дазволіць прывесці сацыяльныя выплаты з бюджэту, якія залежаць ад базавай велічыні, у адпаведнасць з рэальным узроўнем коштаў, запэўніваюць ва ўрадзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках