6 траўня 2024, панядзелак, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Velcom здымае лішнія грошы ў абанентаў?

35
Velcom здымае лішнія грошы ў абанентаў?

Абаненты сотавага аператара Velcom скардзяцца на падман з боку кампаніі.

Пра гэта гаворыцца ў лісце, атрыманым рэдакцыяй charter97.org.

«Сёння падумаў праверыць баланс і аказалася што я ў «мінусе» на цэлых 100,000 беларускіх рублёў, хоць мой тарыф «Бізнэс+ » прадугледжвае пэўную колькасць хвілін унутры сеткі Velcom і трохі трафіку інтэрнэт. Так як у іншыя сеткі тэлефаную рэдка і іншымі паслугамі не карыстаўся то я вельмі здзівіўся і вырашыў праверыць адкуль гэтая запазычанасць. У сяброў таксама падобная сітуацыя хто пераходзіў з іншых тарыфаў на Бізнэс+ або з гэтага тарыфу на іншы, але не ва ўсіх», - піша ён.

Абанент патэлефанаваў у службу падтрымкі аператара для таго, каб развязаць праблему.

«Доўга правяралі але адразу не прызналіся. Спачатку аператар сказала што гэта грошы знялі за змену тарыфу, потым - што за набыццё абсталявання ў растэрміноўку, потым, калі ўсе варыянты былі вычарпаныя, аператар нарэшце прызналася: «у нас тэхнічная памылка, грошы будуць вернутыя на рахунак цягам месяца». Як гаворыцца давярай але правярай, такое адчуванне што хацелі проста зняць з мяне грошы», - піша ён.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках