7 траўня 2024, aўторак, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд адмовіўся змяшчаць Навальнага пад варту

3
Суд адмовіўся змяшчаць Навальнага пад варту

Замаскварэцкі суд Масквы адмовіўся змяніць меру стрымання апазіцыянеру ў сувязі з парушэннем ім умоў хатняга арышту.

Такім чынам патрабаванне ФСВП аб змяшчэнні Аляксея Навальнага пад варту было адхіленае, паведамляе ТАСС.

30 снежня апазіцыянер збіраўся ўзяць удзел у акцыі, арганізаванай у ягоную падтрымку, але быў затрыманы на шляху на Манежную плошчу і быў адпраўлены дадому. У той вечар супрацоўнікі паліцыі затрымалі як найменш 100 чалавек. Паводле звестак праваабаронцаў былі затрыманыя блізу 170 чалавек.

Раней у аўторак, 30 снежня, Аляксею і Алегу Навальным быў вынесены прысуд паводле так званай «справе «Ив Роше». Яны былі прызнаныя вінаватымі ў крадзяжы і легалізацыі грашовых сродкаў кампаніі. Абодва асуджаныя будуць абавязаныя выплаціць па 500 тысяч рублёў штрафу кожны.

Аляксей Навальны быў прысуджаны да 3,5 гадоў пазбаўлення волі ўмоўна. Акрамя таго, з яго будзе спагнана 4,4 мільёна рублёў па грамадзянскай позве «Многопрофильной процессинговой компании». Паводле пастановы суда ён застаецца пад хатнім арыштам.

Фота: AP

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках