6 траўня 2024, панядзелак, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менчука ў гаражы знайшлі 4500 бляшанак ікры

11
У менчука ў гаражы знайшлі 4500 бляшанак ікры

Падатковыя інспектары Маскоўскага раёна падчас рэйду знайшлі ў гаражы менчука амаль 4500 бляшанак ікры і 20,5 кг морапрадуктаў.

Агульная сума тавараў склала 870,5 млн руб, піша «Менск-навіны».

Ікру і морапрадукты мянчук збіраўся прадаваць. Высветлілася, што мужчына займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю без дзяржаўнай рэгістрацыі. Ягоны даход з прададзенага тавару ўжо склаў больш за 128 мільёнаў рублёў.

Эканамічны суд Менска аштрафаваў мужчыну на 7,5 млн рублёў. Акрамя таго, у яго канфіскавалі тавар і незаконна атрыманы даход.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках