6 траўня 2024, панядзелак, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кубінская дысідэнтка заявіла пра арышты апазіцыянераў

Кубінская дысідэнтка заявіла пра арышты апазіцыянераў

Вядомая на Кубе блогерка-дысідэнтка Ёані Санчэс паведаміла, што паліцыя арыштавала яе мужа і яшчэ аднаго апазіцыйнага актывіста.

З яе слоў, Рэйналда Эскабар і Эльесэр Авіла былі змешчаныя пад варту незадоўга да запланаванай акцыі пратэсту на плошчы Рэвалюцыі ў Гаване, паведамляе BBC.

Арганізатары заяўлялі, што мелі намер праверыць рэакцыю ўладаў на няўзгодненую дэманстрацыю.

Раней у снежні ЗША і Куба абвясцілі аб аднаўленні стасункаў паміж краінамі.

Прэзідэнт Барак Абама тады заявіў, што кубінцы не павінны цярпець пераслед за свае погляды.

Кубінскія ўлады назвалі акцыю, што рыхтуецца, палітычнай правакацыяй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках