6 траўня 2024, панядзелак, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берагавая ахова Італіі прадухіліла катастрофу судна з 600 нелегаламі

Берагавая ахова Італіі прадухіліла катастрофу судна з 600 нелегаламі

30 снежня берагавая ахова Італіі была вымушаная ўзяць пад кантроль не кіраваны сухагруз Blue Sky M з сотнямі нелегальных імігрантаў.

Карабель ішоў пад малдаўскім сцягам і рэзка змяніў курс. Замест Харватыі, якая значылася ў пуцявым лісце, судна накіравалася да паўднёвых берагоў Італіі. Улады ўмяшаліся, калі з судна паступіў сігнал бедства, піша NEWSru.com са спасылкай на The Daily Mail.

Сігнал бедства паступіў, калі сухагруз знаходзіўся недалёка ад узбярэжжа Грэцыі. Грэцкая берагавая ахова накіравала да судна фрэгат ВМС і верталёт, аднак капітан сухагруза паведаміў, што ўсё ў парадку і дапамога не патрабуецца.

Пасля гэтага судна працягнула рухацца ў бок Італіі. Калі судна наблізілася да мястэчка Санта-Марыя-Ды-Легка, умяшалася берагавая ахова Італіі: да сухагруза адправіліся два верталёты, якія высадзілі на судна шэсць чалавек. Прадстаўнік берагавой аховы Піліпа Марына паведаміў, што яны былі вымушаныя ўзяць сухагруз пад свой кантроль пасля таго, як выявілі, што каманда пакінула карабель. Ён таксама адзначыў, што берагавая ахова прадухіліла катастрофу: сухагруз быў запраграмаваны рухацца па маршруце, які прывёў бы да катастрофы на Паўднёвым узбярэжжы Італіі.

Ён дадаў, што рухавік сухагруза быў заблакаваны і супрацоўнікам берагавой аховы прыйшлося папрацаваць, каб прывесці карабель у порт Галіполі, куды ён і прыбыў раніцай у сераду, 31 снежня.

На борце сухагруза знаходзіліся больш за 600 нелегальных імігрантаў.

Як паведамляе ТАСС, у порце сухагруз сустракалі машыны хуткай дапамогі. Калі судна прычаліла, на яго борт падняліся прадстаўнікі Чырвонага Крыжа.

Інцыдэнт адбыўся праз два дні пасля пажару на пароме Norman Atlantic ля заходняга ўзбярэжжа Грэцыі. Як паведамлялася, на борце таксама знаходзіліся нелегальныя імігранты, а спіс пасажыраў не адпавядаў рэальнасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках