26 красавiка 2024, Пятніца, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Мар'інай Горкай трапіў у аварыю BMW c дзевяццю пасажырамі

23

Дваіх дзяцей везлі ў багажніку.

Кіроўца BMW 5-Series не справіўся з кіраваннем, дапусціў занос аўтамабіля на паласу сустрэчнага руху. Пасля гэтага машына з'ехала ў кювет і зрабіла наезд на дрэва, паведамілі onliner.by у ДАІ Менскай вобласці. Пацярпелі двое дзяцей. Выявілася, яны перавозіліся ў багажным адсеку.

«Траса Пухавічы - Негарэлае, на 14-м кіламетры якой усё адбылося, была даволі слізкай, - паведамілі ў ДАІ. - Паводле папярэдняй версіі, кіроўца - малады чалавек 1988 р. - пры выбары хуткасці не ўлічыў стан праезнай часткі. Гэта і выклікала наступны некіравальны занос і вылет за межы праезнай часткі».

У Следчым камітэце дапоўнілі, што аўтамабіліст таксама парушыў правілы перавозкі пасажыраў: «У аўтамабілі знаходзілася 9 чалавек, а перавозка дваіх непаўналетніх дзяцей ажыццяўлялася ў багажніку. Таксама ўстаноўлена, што транспартны сродак эксплуатавалася без своечасова пройдзенага дзяржтэхагляду».

У выніку аварыі двое непаўналетніх дзяцей, хлопчыкі 14 і 7 гадоў, якія ехалі ў багажніку, атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Ім спатрэбілася шпіталізацыя.

Следчыя ў рамках праверкі канфіскавалі аўтамабіль, прызначылі судова-медыцынскія экспертызы, у тым ліку з мэтай устанаўлення ступені цяжкасці атрыманых дзецьмі цялесных пашкоджанняў. У залежнасці ад вынікаў будзе прынятае рашэнне, як кваліфікаваць ДТЗ: ці пацягне яно крымінальную альбо адміністрацыйную адказнасць.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках