26 красавiка 2024, Пятніца, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал у БДУ: выкладчыкі ўвялі паборы за здачу экзаменаў

128
Скандал у БДУ: выкладчыкі ўвялі паборы за здачу экзаменаў

У галоўнай ВНУ краіны выявілі адладжаную сістэму атрымання хабараў ад студэнтаў.

Яе выявілі аператыўнікі Галоўнага упраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС, піша «Ежедневник».

Падчас правядзення аператыўнага эксперыменту ў БДУ затрыманая інспектар дэканата эканамічнага факультэта БДУ. Паводле папярэдніх дадзеных гэтага эксперыменту, можна сказаць што ў вядучай ВНУ краіны дзейнічала адладжаная сістэма атрымання хабару са студэнтаў-завочнікаў. Прычым, працэс быў пастаўлены на шырокую нагу, калі грошы браліся не з нейкіх пэўных асоб, а з цэлых груп студэнтаў.

Цікава, што сама інспектар не магла вырашыць пытанні здачы экзаменаў, таму брала грошы для выкладчыкаў эканамічнага факультэта БДУ. Прычым, не для аднаго і не для двух. Іншымі словамі, была створаная цэлая сістэма па зборы сродкаў са студэнтаў. Пры гэтым у якасці кліентаў спецыяльна адбіраліся досыць заможныя асобы, напрыклад, дырэктары прыватных прадпрыемстваў.

Інспектар дэканата эканамічнага факультэта БДУ была затрыманая падчас атрымання 2 тысяч даляраў, якія ёй у сталічным кафэ перадаў дырэктар прыватнага прадпрыемства, які вучыцца на факультэце. Прычым, грошы перадаваліся ад некалькіх аналагічных студэнтаў для шэрагу выкладчыкаў БДУ.

У цяперашні час Следчы камітэт пачаў крымінальную справу ў дачыненні да затрыманай па ч.5 арт.16 і ч.2 арт.431 Крымінальнага кодэкса Беларусі (падбухторванне да дачы хабару).

Зараз аператыўнікі ГУБАЗіК МУС і следчыя СК спрабуюць устанавіць, хто з выкладчыкаў БДУ быў датычны да дадзенай карупцыйнай схемы. Аднак ужо сёння інфармаваныя асобы кажуць, што затрыманая з'яўлялася ўсяго толькі перадаткавым механізмам, і ў свае 23 гады сама відавочна не магла ўсё гэта задумаць.

Напісаць каментар 128

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках