12 траўня 2024, Нядзеля, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка распавёў, як тры дні чакаў Пуціна на гары (Відэа)

161

Беларускі правадыр, нарэшце, сустрэўся з прэзідэнтам Расеі ў Сочы.

Пагаварыць ім атрымалася выключна аб горных лыжах і пра тое, хто лепш на іх катаецца. Сюжэт аб сустрэчы Уладзіміра Пуціна, Дзмітрыя Мядзведзева і Лукашэнкі паказаў тэлеканал «Расія 1».

«Мы чакаем-чакаем на гары, а вы тут...», - звярнуўся беларускі правадыр да прэзідэнта Расеі, не хаваючы засмучанага тону.

«Мы пакаталіся нават сёння, ну так, амаль», - дадаў Мядзведзеў.

«Я ўжо трэці дзень катаюся, а ён сёння першы», - прадоўжыў Лукашэнка, ківаючы на прэм'ер-міністра Расеі.

«Дзмітрый Анатольевіч лыжнік-пачатковец, а вы ўжо спрактыкаваны», - сказаў Пуціна беларускаму дыктатару, так і не адказаўшы на прэтэнзіі з нагоды сваёй адсутнасці на гары.

Нагадаем, Лукашэнка прыбыў у Сочы 6 лютага. У пятніцу ён паспеў пратэставаць алімпійскія лыжныя трасы, а затым разам з сынам Мікалаем наведаў цырымонію адкрыцця Гульняў.

Раней беларускі правадыр не раз прыязджаў у Сочы на запрашэнні расейскіх кіраўнікоў. У мінулым годзе, катаючыся на лыжах, ён упаў з горнага схілу.

Напісаць каментар 161

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках