2 траўня 2024, Чацвер, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паэзія на барыкадах (Відэа)

1

Украінцаў натхнілі рэвалюцыйныя падзеі і яны пачалі пісаць вершы пад шчытамі спецназаўцаў Грушэўскага.

Пра гэта гаворыцца ў сюжэце ТСН.

Кіяўлянка Таццяна Уласава, якая да гэтага часу вершаў не пісала, пасля дня Саборнасці на Грушэўскага, выліла ўласныя эмоцыі на паперы. Яна не чакала, што верш, які быў выкладзены ў сацыяльнай сетцы, праз некалькі дзён атрымае тысячы праглядаў. Цяпер рэвалюцыйных вершаў у яе ёсць тры, а яна на Майдане ўжо раздае першыя аўтографы.

Удзельнік праўладнага мітынгу з Крыма верш напісаў у цягніку ў дарозе. Студэнт-таваразнаўца Сяргей саромеецца сваіх радкоў. Юны рэпер не паказваў вершы нават бацькам. На рэвалюцыйную паэзію яго натхніў Аўтамайдан.

Ахоўнік Уладзімір з казацкай сотні Цурупінска на праўладным мітынгу стаіць ад Херсоншчыны. У намётавым мястэчку ў Марыінскім парку ён адзін з нямногіх, хто чытае ўласную рэвалюцыйную творчасць.

Выхавальніца дзіцячага садка просіць не паказваць яе твар, баіцца, што аўтара твору супраць улады могуць звольніць. Пра яе сімпатыі да Майдана не ведаюць ні бацькі, ні калегі на працы. Свае напісаныя на барыкадах вершы дзецям у садку не чытае. Аднак бярэ бальнічны і на галоўнай плошчы Кіева піша сваю паэзію.

Актывісты Майдана рыхтуюць зборнік паэзіі на барыкадах, у сацсетках яны маюць сваю групу з ужо амаль сотняй рэвалюцыйнай лірыкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках