2 траўня 2024, Чацвер, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст Еўрамайдана: З целаў даставалі кулі і аскепкі

1
Актывіст Еўрамайдана: З целаў даставалі кулі і аскепкі

Удзельнік пратэстаў ва Украіне Яўген Кузык сцвярджае, што пацярпеў, калі аказваў медыцынскую дапамогу параненым у Кіеве пратэстоўцам.

Цяпер ён знаходзіцца на лячэнні ў Вільні. 28-гадовы хірург, які распавёў сваю гісторыю ў аўторак, уваходзіць у партыю Віталя Клічко "Удар", а апошнія два месяцы ў Кіеве ён аказваў дапамогу пацярпелым ад падраздзялення паліцыі "Беркут", піша ru.DELFI.lt.

"З целаў пацярпелых мы выцягвалі аскепкі выбухоўкі, кулі, зашывалі раны, - распавядае Яўген Кузык. - Мяне прызначылі дзяжурным ў ноч на 20-га студзеня, прыкладна ў дзве гадзіны ночы мы атрымалі паведамленне, што на вуліцы Грушэўскага адбылося новае сутыкненне пратэстоўцаў з "Беркутам", і могуць быць пацярпелыя. Мы з калегамі ўзялі аптэчкі і пайшлі паглядзець, ці не патрэбная каму дапамога".

Кузык сцвярджае, што што па дарозе ён спыніўся, каб зрабіць некалькі фатаграфій. Раптам ён адчуў удар гумавай кулі ў нос.

"Я фатаграфаваў у якіх метрах 50 ад барыкад, калі адчуў боль. Думаю, што снайпер быў яшчэ далей - у якіх 100 метрах", - сказаў Кузык. Яго каментар СМІ перадала прэс-сакратар Віленскай рэспубліканскай універсітэцкай бальніцы.

Мужчына баяўся звяртацца ў дзяржаўную бальніцу, а знаёмыя медыкі выявілі пералом насавой косткі.

Праз два тыдні высветлілася, што з-за крывацёку ў мужчыны развіўся посттраўматычны сінусіт, таму ён вырашыў вярнуцца ў Львоў, а адтуль адбыў на лячэнне ў Літву.

Акцыі пратэсту ва Украіне пачаліся ў лістападзе мінулага года пасля адмовы ўраду краіны падпісаць дамову аб асацыяцыі з ЕЗ. Пасля спробаў сілавога разгону Еўрамайдана пратэсты ўспыхнулі з новай сілай і распаўсюдзіліся практычна на ўсе рэгіёны. У сярэдзіне студзеня адбыліся самыя жорсткія сутыкненні паміж спецназам і дэманстрантамі, ахвярамі якіх сталі чатыры чалавекі, у тым ліку беларус Міхаіл Жызнеўскі.

Фота: AP

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках