2 траўня 2024, Чацвер, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал з «Оскарам»: на неўручанай статуэтцы напісана імя Ды Капрыа

10

Інтэрнэт бурна абмяркоўвае рэпартаж CNN аб падрыхтоўцы цэрымоніі ўручэння «Оскараў».

Справа ў тым, што журналісты прыехалі ў майстэрню, дзе робяць таблічкі для статуэтак, і ў канцы сюжэту вядучы ўзяў адну ў рукі. Пільныя гледачы прыгледзеліся і выявілі, што на ёй напісана імя Леанарда Ды Капрыа, а ўзнагароду яму збіраюцца даць за лепшую мужчынскую ролю ў фільме Марціна Скарсэзэ «Воўк з Уол-стрыт», перадаюць «Вести».

Сенсацыя тут жа разляцелася па інтэрнэце, перадрукавалі яе нават некаторыя расейскія СМІ. Але журы хутка патлумачыла, што галасаванне пройдзе ў тэрмін і будзе сумленным, а імянныя «Оскары» на ўсялякі выпадак робяцца для ўсіх прэтэндэнтаў, а непатрэбныя потым знішчаюцца. Асаблівую пікантнасць гісторыі надае тое, што Ды Капрыа ўжо чатыры разы намінавалі на Оскар, але ўзнагароду так і не давалі. На думку экспертаў, у гэты раз яго шанцы таксама невялікія. Сама цэрымонія пройдзе 2 сакавіка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках