Азараў вярнуўся ва Украіну
10- 12.02.2014, 16:02
- 13,277
Экс-прэм'ер Украіны выкарыстаў сайт урада, каб паведаміць пра сваё вяртанне.
На сайце Кабміна Украіны апублікаванае паведамленне аб сустрэчы Мікалая Азарава з прадстаўнікамі Еўрапейскага парламента, якія прадстаўляюць Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў, паведамляе lb.ua.
Пры гэтым на персанальным сайце Азарава адзначана, што сустрэча прайшла 11 лютага. У прыватнасці, у ёй браў удзел дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Багуслаў Ліберацкі.
Таксама там апублікаванае фота з сустрэчы.
Як паведамляецца ў «Твітэры» Ліберацкі, 11 лютага ён знаходзіўся ў Кіеве, дзе праводзіў сустрэчы з Азаравым і камендантам Майдана Андрэем Парубіем.
Нагадаем, як паведамлялі аўстрыйскія СМІ, Мікалай Азараў, звольнены 29 студзеня з пасады прэм'ера, адразу ж пасля гэтага вылецеў у Аўстрыю да сям'і.