17 траўня 2024, Пятніца, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольнены Азараў збег з Украіны

72
Звольнены Азараў збег з Украіны

Мікалай Азараў, звольнены 29 студзеня з пасады прэм'ера, цяпер знаходзіцца ў Вене.

Пра гэта паведамляе аўстрыйская газета Kronen-Zeitung са спасылкай на свае крыніцы, паведамляе Цензор.НЕТ.

Паведамляецца, што былы прэм'ер-міністр Украіны вылецеў на прыватным самалёце ў Вену, каб далучыцца да сваіх сямейнікаў, праз некалькі гадзін пасля звальнення. Паводле звестак выдання, ён плануе застацца ў Аўстрыі надоўга.

Украінская амбасада ў Вене адмовілася каментаваць гэтую інфармацыю, як і МЗС і МУС Аўстрыі.

Паводле звестак, атрыманых у выніку журналісцкіх расследаванняў, сын экс-прэм'ера Аляксей Азараў мае від на жыхарства, дом і актывы ў Аўстрыі.

Паведамленне пра адстаўку ўрада Украіны з'явілася ў момант адкрыцця пасяджэння парламента, на якім быў дасягнуты кампраміс паміж уладамі краіны і апазіцыяй. Звальненне Мікалая Азарава было адным з асноўных патрабаванняў апазіцыі, стала крытыкавалі прэм'ера за прарасейскую пазіцыю.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках