2 траўня 2024, Чацвер, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждума Расеі ўвяла абмежаванні для гастарбайтэраў

15
Дзярждума Расеі ўвяла абмежаванні для гастарбайтэраў

Новаўвядзенні ўносяць змены ў нормы, якія рэгулююць працоўную дзейнасць мігрантаў.

У прыватнасці, Працоўны кодэкс дапаўняецца новым артыкулам, які абавязвае замежнікаў падаваць працадаўцу (у залежнасці ад адміністрацыйна-прававога статусу) дазвол на працу, патэнт, дазвол на часовае пражыванне або від на жыхарства. Пры гэтым звесткі аб гэтых дакументах ўключаюцца ў працоўную дамову.

Па заканчэнні тэрміну дзеяння пададзеных дакументаў іншаземец адхіляецца ад працы, а ў выпадку іх анулявання або неатрымання цягам месяца новых дакументаў - звальняецца, піша РБК.

Пералік абставінаў, пры наяўнасці якіх працоўная дамова падлягае спыненню, дапаўняецца таксама перавышэннем колькасці работнікаў - замежнікаў або асоб без грамадзянства максімальнага магчымага паводле закону ўзроўню.

Замежнікам таксама ставіцца ў абавязак падаваць пры ўкладанні працоўнай дамовы, якая дзейнічае на тэрыторыі РФ поліс добраахвотнага медыцынскага страхавання. Пры яго адсутнасці медыцынская дапамога можа надавацца на падставе дамовы, укладзенай працадаўцам з медарганізацыяй аб платных медыцынскіх паслугах, або поліса добраахвотнага медстрахавання замежнага работніка, набытага за кошт працадаўцы.

У той жа час законапраект прапануе скасаваць для замежнікаў, якія часова знаходзяцца, і якія ўклалі працоўную дамову на тэрмін меншы за шэсць месяцаў, абавязак падаваць пры ўкладанні дамовы страхавое пасведчанне дзяржаўнага пенсійнага страхавання.

Выключаецца таксама абавязак іншаземцаў і асоб без грамадзянства падаваць пры ўкладанні працоўнай дамовы дакументы вайсковага ўліку.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках