2 траўня 2024, Чацвер, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палякі знайшлі буйное газавае радовішча на мяжы з Украінай

27
Палякі знайшлі буйное газавае радовішча на мяжы з Украінай

Радовішча размешчанае на поўдні Польшчы - у Падкарпацкім ваяводстве.

Яно знаходзіцца ў 350 кіламетрах ад Варшавы. Запасы газу залягаюць на глыбіні ў два кіламетры, а іх аб'ём можа дасягаць некалькіх мільярдаў кубаметраў.

PGNiG плануе пачаць здабычу ў другой палове 2015 года. Магутнасць новага радовішча можа скласці да 100 тысяч кубаметраў газу на дзень.

PGNiG з'яўляецца найбуйнейшай нафтагазавай кампаніяй Польшчы. У 2012 годзе, паводле звестак самой карпарацыі яна імпартавала 11 мільярдаў кубаметраў газу. Уласная вытворчасць склала 4,32 мільярда кубаметраў, паведамляе Dziennik.pl.

Запасы вуглевадароднай сыравіны ў Польшчы ацэньваюцца ў 727 млн барэляў нафтавага эквіваленту. З іх на газ даводзіцца 576 млн барэляў, гэта значыць амаль 89 мільярдаў кубаметраў газу. Паводле звестак CIA Factbook за 2013 даведзеныя запасы газу ў краіне дасягалі 92 мільярдаў кубаметраў. Паводле гэтага паказчыку Польшча займала 57 месца ў свеце.

Разам з Украінай Польшча спрабуе знізіць залежнасць ад расейскага газу.

Улетку кампанія Lane Energy Poland пачала здабычу сланцавага газу на тэставай свідравіне на поўначы Польшчы. Краіна стала першым чальцом Еўразвязу, які праводзіць здабычу гэтага віду паліва. Дзённы аб'ём здабычы складае 8000 кубаметраў, што не дазваляе казаць пра здабычу газу ў прамысловых маштабах.

Польскія ўлады абвясцілі сланцавы газ адным з ключавых элементаў забеспячэння энэргетычнай незалежнасці дзяржавы. Такі аб'ём можа цалкам задаволіць патрэбы Польшчы ў газе на некалькі дзясяткаў гадоў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках