4 траўня 2024, Субота, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея абмежавала ўсынаўленне сваіх сірот замежнікамі

12
Расея абмежавала ўсынаўленне сваіх сірот замежнікамі

Усынаўленне дзяцей-сірот у дзяржавы з дазволенымі аднаполымі шлюбамі абмежавана з сённяшняга дня.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове ўрада, падпісанай прэм'ерам Расеі Дзмітрыем Мядзведзевым і апублікаваный на сайце ўрада краіны ў чацвер.

"Усынавіцелямі могуць быць паўналетнія асобы абодвух палоў, за выключэннем асоб, якія знаходзяцца ў саюзе, заключаным паміж асобамі аднаго полу, прызнаным шлюбам і зарэгістраваным у адпаведнасці з заканадаўствам дзяржавы, у якой такі шлюб дазволены, а таксама асоб, якія з'яўляюцца грамадзянамі названай дзяржавы і не знаходзяцца ў шлюбе", - сказана ў дакуменце.

Змены зацверджаныя ў развіццё так званага "сірочага" закона, прынятага Дзярждумай у чэрвені 2013 года, адобранага Саветам Федэрацыі, які яшчэ тады ўключаў норму ў Сямейны кодэкс РФ. Гэты закон забараняе ўсынаўленне расейскіх сірот замежнымі прадстаўнікамі сэкс-меншасцяў.

Аднак да гэтага часу ў ім не гаварылася аб канкрэтных краінах, дзе прызнаюцца аднаполыя шлюбы. Новая ж норма, якая ўводзіцца цяперашняй пастановай урада, заключаецца ў тым, што цяпер усынаўляць дзяцей не змогуць не толькі адкрытыя геі - якія не хаваюць сваёй сваіх адносінаў з асобамі таго ж полу - але і тыя людзі, якія, па версіі расейскіх уладаў, геямі "могуць апынуцца".

У тлумачэнні да леташняга закона на сайце Крамля гаварылася, што забарона на ўсынаўленне ў аднаполыя сем'і накіраваная на тое, "каб гарантаваць дзецям гарманічнае і паўнавартаснае выхаванне ў прыёмных сем'ях і засцерагчы іх псіхіку і свядомасць ад магчымага непажаданага ўздзеяння - штучнага навязвання нетрадыцыйных сэксуальных паводзінаў, а таксама ад узнікнення комплексаў, душэўных пакут і стрэсаў, якія, згодна з даследаваннямі псіхолагаў, часта адчуваюць дзеці, якія выхоўваюцца аднаполымі бацькамі".

Ва ўрадзе Расеі лічаць, што папраўкі ў гэты закон , якія абмяжоўваюць усынаўленне ў краіны з легальнымі аднаполымі саюзамі, "будуць садзейнічаць забеспячэнню абароны правоў і інтарэсаў дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў".

Аднаполыя шлюбы легалізаваныя ў Нідэрландах, Бельгіі, Іспаніі, Канадзе, Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, Нарвегіі, Даніі, Швецыі, Партугаліі, Ісландыі, Францыі, некаторых штатах ЗША, сталіцы Мексікі, у Аргенціне, Бразіліі і іншых краінах. У шэрагу дзяржаў закон аб прызнанні такіх шлюбаў знаходзіцца на стадыі разгляду і хутчэй за ўсё будзе прыняты.

Нагадаем, у Расеі з 1 студзеня 2013 года дзейнічае яшчэ адзін "сіроцкі" закон - які забараняе ўсынаўленне ў амерыканскія сем'і, нават не аднаполыя, а самыя звычайныя. Ён быў прыняты як адказ на ўведзеныя ЗША санкцыі супраць супрацоўнікаў расейскіх сілавых ведамстваў і суддзяў, якія маюць дачыненне да гібелі ў турме юрыста інвестыцыйнага фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках