4 траўня 2024, Субота, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ладуцька: Жыллё для менчукоў будуць будаваць у Смалявічах і Рудзенску

38
Ладуцька: Жыллё для менчукоў будуць будаваць у Смалявічах і Рудзенску

Туды могуць перамясціцца і некаторыя менскія вытворчасці.

На прэс-канферэнцыі ў сераду, 12 лютага, кіраўнік Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька паведаміў пра тое, што жыллё для жыхароў сталіцы пачнуць будаваць у гарадах-спадарожніках - Рудзенску і Смалявічах.

Паводле яго слоў, усе арганізацыйныя пытанні адносна ўзвядзення жылля ў Смалявічах ужо вырашаныя, там будзе пабудавана дзесяць-адзінаццаць дамоў. А наступным напрамкам будзе Рудзенск, дзе будуць стварацца новыя працоўныя месцы. Таксама туды могуць перамясціцца і некаторыя менскія вытворчасці, перадае БелаПАН.

"Калі захаваць тэмпы будаўніцтва ў Менску, ён у бліжэйшыя гады пачне задыхацца. Таму гэтыя аб'ёмы будуць перанесеныя на іншыя тэрыторыі", - адзначыў кіраўнік Менгарвыканкама.

Нагадаем, раней Лукашэнка заявіў пра тое, што будаўніцтва жылля ў Менску не можа весціся тымі тэмпамі, што былі да гэтага часу. Кіраўнік лічыць неабходным весці будаўніцтва жылля і заводаў за межамі сталіцы. Аднак, па словах кіраўніка дзяржавы, узводзіць дамы на землях сельгаспрызначэння нельга. У сувязі з гэтым ён прапанаваў прывесці ў парадак балоты, хмызнякі, і паставіць там шматпавярховыя дамы і прампрадпрыемствы.

Таксама Мікалай Ладуцька адзначыў, што на працягу гэтага года ў сталіцы плануецца ўзвесці каля 70 000 квадратных метраў арэнднага жылля, і прыкладна столькі ж - у наступным годзе. Жыллё атрымаюць каля тысячы сем'яў.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках