4 траўня 2024, Субота, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі каментатар: Рады, што нам удалося раззлаваць Лукашэнку

19

Дыктатар быў незадаволены пройгрышам беларускай зборнай Польшчы на хакейным турніры ў Гданьску.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю каналу Superexpress (пераклад - charter97.org) выказаў былы вядомы хакеіст, а цяпер спартыўны каментатар Марыюш Черкаўскі.

«Чаму я магу радавацца, дык гэта выйгрышу ў апошнім турніры ў Гданьску, у якім мы абыгралі Беларусь. Лукашэнка быў гэтым незадаволены, і мы маглі яму такім чынам зрабіць невялікую «падлянку», але я не затлумляюся гэтай праблемай», - адзначыў ён.

Нагадаем, 8 лютага ў польскім Гданьску завяршыўся турнір, у якім удзельнічалі зборныя, якія не трапілі на Алімпіяду. Беларусы атрымалі там адну перамогу - над венграмі і пацярпелі два паражэнні - ад італьянцаў і палякаў. У выніку наша зборная заняла ўсяго толькі 3-е месца.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках