4 траўня 2024, Субота, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прапускаць міжсеткавы трафік змогуць тры структуры

7
Прапускаць міжсеткавы трафік змогуць тры структуры

У Беларусі зацверджаны пералік аператараў электрасувязі на пропуск міжсеткавага трафіку.

Гэта прадугледжана пастановай Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Лукашэнку і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі № 1/2 ад 10 лютага, якое сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

На падставе падпункта 4.6 пункта 4 указу Лукашэнкі ад 30 верасня 2010 № 515 «Аб некаторых мерах па развіцці сеткі перадачы дадзеных у Рэспубліцы Беларусь» Аператыўна-аналітычны цэнтр і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі зацвердзілі пералік аператараў электрасувязі, якія маюць права на пропуск міжсеткавага трафіку. Дадзенае права атрымалі тры структуры: рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам», рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам» і сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Беларускія хмарныя тэхналогіі».

Нагадаем, кампанія beCloud заснаваная РУП «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам» (51% статутнага фонду, якое ў сваю чаргу падпарадкавана ААЦ) і расейскім бізнесменам Канстанцінам Нікалаевым (саўладальнік буйных транспартных кампаній).

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках