4 траўня 2024, Субота, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзень святога Валянціна на Майдане запрацуе пошта

1
У Дзень святога Валянціна на Майдане запрацуе пошта

Актывістаў Майдана можна будзе павіншаваць са святам лістом.

Адна з актывістак Еўрамайдана прапанавала ў Дзень усіх закаханых напісаць лісты і адправіць іх мітынгоўцам.

Адпаведны пост яна размясціла на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Чаму б не скарыстацца гэтай выдатнай нагодай і не зрабіць прыемны сюрпрыз для ўсіх, хто цяпер стаіць на Майдане», - пытаецца яна.

«Давайце ўсе-ўсе-ўсе напішам лісты для Майдана - са словамі падзякі, цёплымі зваротамі, вясёлымі навінамі, смешнымі налепкамі... Для тых, хто не ў Кіеве ці ў каго няма магчымасці прыйсці на Майдан асабіста, я зарэгістравала спецыяльны мэйл-HappyMaidan@ukr.net. Вы можаце сказаць пра яго сваім сябрам і сваякам у іншых гарадах і краінах», - піша яна.

Актывістка кажа, што ўсе лісты і прыемныя словы, якія будуць паступаць на гэты адрас, будуць абавязкова раздрукаваныя, упрыгожаны «натхняльнымі і светлымі малюначкамі» і перададзеныя адрасатам асабіста ў рукі.

Дастаўка пошты пачнецца ў пятніцу, 14 лютага, з 10 раніцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках