4 траўня 2024, Субота, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віноўнік «жывога шчыта» Мянцюк зноў у бегах

25
Віноўнік «жывога шчыта» Мянцюк зноў у бегах

Раман Мянцюк быў зноў асуджаны і схаваўся. Вядзецца яго вышук.

Пра гэта паведамілі onliner.by ва УУС Менаблвыканкама. У прэс-службе паведамілі, што ў мінулым годзе ён быў асуджаны на 6 месяцаў арышту, а цяпер хаваецца.

Нагадаем, у 2008 годзе Раман Мянцюк быў асуджаны, адной з мер пакарання было пазбаўленне правоў кіроўцы. Гэтая рэзанансная гісторыя пачалася ў сакавіку 2008 года. Раман Мянцюк ехаў з цяжарнай нявестай на чужым «Гольфе», без правоў, п'яны і з хуткасцю 160 км/гадзіну. Яго спынілі на пад'ездзе да Менска «жывым шчытом» - даішнікі проста перакрылі дарогу чатырма грамадзянскімі машынамі, у якіх знаходзіліся людзі, якія нічога не падазравалі. Толькі па неверагоднаму збегу абставінаў ніхто не загінуў. Гісторыя тут жа атрымала велізарны рэзананс. Мянцюк уцёк, і нават паспеў засвяціцца ў ток-шоў расейскага першага канала. Праз чатыры месяцы гоншчыка затрымалі ў Маскоўскім заапарку. Суд прысудзіў яго да пяці гадоў турмы.

У 2012 годзе ён быў вызвалены па амністыі, а праз год трапіўся п'яным за рулём Mitsubishi. На той момант у яго не было пасведчання кіроўцы. Адразу пасля гэтага здарэння вырашалася пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы ў сувязі з невыкананнем прысуду суда, паколькі правоў Менцюка пазбавіў менавіта суд, а не ДАІ.

«14 кастрычніка мінулага года ў судзе Маладзечанскага раёна разглядалася крымінальная справа па артыкуле 417, узбуджаная ў дачыненні да Рамана Мянцюка, - паведаміў кіраўнік прэс-службы УУС Менаблвыканкама Аляксандр Данільчанка. - Прысуд быў такім: 6 месяцаў арышту, пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі на 3 гады і 8 месяцаў. У абвінавачанага было 10 дзён на абскарджанне рашэння суда, аднак ён гэтага не зрабіў і пры гэтым схаваўся».

У цяперашні час вядзецца вышук.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках