4 траўня 2024, Субота, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады спрабуюць выратаваць ЧС ад правалу

19

Польскі турыстычны часопіс просяць расказаць еўрапейцам пра Чэмпіянат свету па хакеі ў Менску.

Пра гэта гаворыцца ў дакуменце за подпісам амбасадараБеларусі ў Польшчы Віктара Гайсёнка, дасланага ў рэдакцыю сайта charter97.org адным з чытачоў.

З дакумента пад назвай «рэкамендацыя» вынікае, што амбасада Беларусі ў Варшаве дамовілася з польскім часопісам TTG Central Europe аб выпуску нумара, прысвечанага рэкламе турызму ў нашай краіне. У тэксце падкрэсліваецца, што часопіс, перш за ўсё, павінен прадстаўляць Чэмпіянат свету па хакеі ў Менску.

Нагадаем, права арганізацыі чэмпіянату Лукашэнка атрымаў яшчэ ў 2009 годзе. Яго правядзенне запланавана з 9 па 25 траўня гэтага года на «Менск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне».

З-за парушэння ўладамі Беларусі правоў чалавека і наяўнасці палітвязняў праваабаронцы і міжнародныя арганізацыі выступілі супраць арганізацыі спартыўнага мерапрыемства. Ідэю пераносу турніру падтрымалі многія еўрапейскія і амерыканскія палітыкі. Некаторыя краіны ўжо прыгразілі байкатаваць чэмпіянат у выпадку яго правядзення ў Менску з-за рэпрэсій, якія ажыццяўляюць беларускія ўлады.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках