26 красавiка 2024, Пятніца, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нагляд над Дашкевічам падоўжаны на тры месяцы

2
Нагляд над Дашкевічам падоўжаны на тры месяцы

Сёння суд Першамайскага раёна Менска падоўжыў прэвентыўны нагляд у дачыненні да сустаршыні «Маладога фронту».

Нагляд над Змітром Дашкевічам быў устаноўлены на паўгода і павінен быў скончыцца 28 лютага. Цяпер ён падоўжаны да 28 траўня, перадае «Радыё Свабода».

Сам сустаршыня «Маладога фронту» на судзе не прысутнічаў, бо быў заняты на працы.

28 жніўня 2013 года Зміцер Дашкевіч выйшаў на волю з гродзенскай турмы №1 пасля амаль трохгадовага зняволення. Яго арыштавалі напярэдадні апошніх прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 года, і асудзілі спачатку за «асабліва злоснае хуліганства», а пасля - за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Пад прэвентыўным наглядам Зміцер Дашкевіч павінен знаходзіцца на працягу паўгода пасля вызвалення. Яму забаронена пакідаць месца жыхарства з 20 да 6 гадзін.

6 лістапада Змітра Дашкевіча затрымалі ў Менску падчас акцыі «Маладога фронту»: яе ўдзельнікі збіралі подпісы мінакоў за вяртанне сталічнай вуліцы Леніна яе гістарычнай назвы - Францысканская. У той жа дзень яго асудзілі за непадпарадкаванне міліцыі на трое сутак. Зміцер Дашкевіч сваёй віны не прызнаў, заявіўшы, што яго асудзілі на падставе сфальсіфікаванага пратаколу, і расцаніў дзеянні ўладаў як працяг курсу на пераслед іншадумцаў.

5 снежня Дашкевіча папярэдзілі аб магчымым працягу і ўзмацненні прэвентыўнага нагляду ў выпадку «далейшага аказання супраціву супрацоўнікам міліцыі». Паўторнае парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду (п. 2 арт. 24.12 КаАП) цягне за сабой пакаранне ў выглядзе штрафу да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

30 студзеня 2014 года суд Першамайскага раёна Менска абавязаў Змітра Дашкевіча выплаціць штраф у 10 базавых велічынь (1 млн. 300 тыс. рублёў) за парушэнне парадку прэвентыўнага нагляду.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках