4 траўня 2024, Субота, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адэскую мэрыю «штурмавалі» цацачнымі танкамі

7

Сёння раніцай Адэскую мэрыю перад пачаткам сесіі штурмавалі цацачнымі танкамі.

Актывісты Майдана хацелі паказаць абсурднасць таго, як улада «барыкадуецца» ад пратэстоўцаў, піша investigator.org.ua.

Удзельнікі Майдана пачалі праводзіць свой мітынг каля падножжа помніка Пушкіну. На прыступках расклалі цацачныя танкі і самалёты, а таксама разгарнулі банер з «планам штурму мэрыі» .

Еўрамайдановец у ваеннай форме з намаляванымі вусамі абвясціў аб «захопе адмінбудынку бандэраўцамі».

Затым мітынгоўцы прайшлі міма мітынгу ў падтрымку ўлады і праз жалезны плот, які ўсталявалі міліцыянты перад гарадскім саветам, запусцілі радыёкіраваную цацачную тэхніку ў напрамку ўваходу ў будынак.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках