4 траўня 2024, Субота, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбольныя фанаты абвясцілі замірэнне дзеля будучыні Украіны

4
Футбольныя фанаты абвясцілі замірэнне дзеля будучыні Украіны

Фанаты ўкраінскіх футбольных клубаў абвясцілі замірэнне для таго, каб спыніць канфрантацыю ў грамадстве.

Афіцыйную заяву выклалі на партале ультрас, піша «Украінская праўда».

У заяве адзначаецца, што ва ўкраінскім грамадстве цяпер склалася вельмі няпростая сітуацыя.

«У некаторых фанацкіх рухаў ўжо пачаліся праблемы ў сваіх гарадах з органамі «правапарадку» і мясцовай «уладай» выключна таму, што прадстаўнікі гэтых рухаў публічна выказалі сваю мірную, грамадзянскую пазіцыю», - сказана ў заяве.

«У сувязі з гэтым мы мяркуе, што працягваць усялякае супрацьстаянне паміж сабой - гэта злачынства, якое згуляе супраць нас жа саміх і ў выніку толькі пагоршыць сённяшнюю сітуацыю ў грамадстве», - адзначаюць ультрас.

Улічваючы вышэйсказанае, заўзятары прынялі пастанову ўкласці перамір'е паміж рухамі фанатаў розных клубаў.

На час замірэння ў прыватнасці забараняецца як-небудзь абражаць спаборнікаў.

Ладзіцца жорсткі кантроль за тым, каб выключыць канфліктныя сітуацыі з простымі заўзятарамі не каманд-апанентаў як на выязных, так і на хатніх матчах.

Акрамя таго ультрас таксама нагадваюць, што «цяпер стасункі паміж намі павінны будавацца паводле прынцыпу таго, што мы ўсе ў першую чаргу - Украінцы».

«Гэта значыць на першым месцы павіннае быць паразуменне, давер і ўзаемадапамога», - адзначаюць фаны і запрашаюць усіх заўзятараў далучыцца да гэтага замірэння і без агрэсіі ставіцца адзін да аднаго.

Пастанову аб замірэнні цалкам падтрымалі лідары фанацкіх рухаў наступных футбольных клубаў :

Прэм'ер-ліга: Валынь Луцк, Варскла Палтава, Дынама Кіеў, Днепр Днепрапятроўск, Закарпацце Ужгарад, Зара Луганск, Карпаты, Металіст Харкаў (Паўднёвая і Паўночная трыбуны), Металург Запарожжа, Металург Марыўпаль, ФК Севастопаль, Таўрыя Сімферопаль (сектар 5 і сектар 9), Чарнаморац Адэса, Шахцёр.

Таксама 18 клубаў Першай і Другой Лігі а таксама фанацкія рухі аматарскіх ліг і без клубаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках