4 траўня 2024, Субота, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ выявілі заручальны пярсцёнак на пальцы Пуціна

73

Разведзены прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін з'явіўся на публіцы з заручальным пярсцёнкам на пальцы.

Пра гэта сведчыць стоп-кадр тэлеканала «LifeNews» з сённяшняй сустрэчы прэзідэнта Расеі з міністрам абароны Егіпта Абдэльфатаху ас-Сісі.

Раней на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў таксама з заручальным пярсцёнкам была ўпершыню заўважаная Аліна Кабаева, адзначае сайт znak.com.

Нагадаем, у прэсе неаднаразова з'яўляліся чуткі пра тое, што Уладзімір Пуцін і Аліна Кабаева сустракаюцца. Але пра якія-небудзь змены ў сямейным становішчы прэзідэнта Расеі і знакамітай гімнасткі пакуль не паведамлялася.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках