4 траўня 2024, Субота, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр легендарны сябра «Салідарнасці» Збігнеў Рамашэўскі

9
Памёр легендарны сябра «Салідарнасці» Збігнеў Рамашэўскі

Былы віцэ-маршалак Сенату Польшчы і бацька кіраўніцы тэлеканала «Белсат» памёр сёння.

Збігневу Рамашэўскаму было 74 гады. З суботы ён знаходзіўся ў лякарні ў стане комы.

Збігнеў Рамашэўскі нарадзіўся 2 студзеня 1940 года ў акупаванай немцамі польскай сталіцы. У 1944 годзе, пасля Варшаўскага паўстання, ягоную сям'ю адправілі ў канцлагер.

У 1964 Збігнеў Рамашэўскі скончыў фізічны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, працаваў у інстытуце фізікі Польскай акадэміі навук, пазней атрымаў ступень доктара навук.

У 1977 годзе пасля пратэстаў рабочых супраць падвышэння коштаў і рэпрэсій, якія рушылі ўслед, Рамашэўскі стаў адным з заснавальнікаў Камітэта абароны рабочых (KOR). У 1979 годзе ён прыязджаў у Маскву для сустрэчы з Андрэем Сахаравым, сумесна з якім выступіў з заявамі ў абарону арыштаваных, а таксама распачаў спробу падрыхтаваць выступ аб Катынскім расстрэле.

У 1980 годзе Рамашэўскі заснаваў Польскі хельсінскі камітэт, у 1980-81 гадах быў кіраўніком Камісіі інтэрвенцыі і захавання законнасці «Салідарнасці».

Пасля ўвядзення ваеннага становішча ў снежні 1981 года арганізаваў падпольнае «Радыё Салідарнасць». У 1982 годзе ён быў арыштаваны і знаходзіўся ў зняволенні да 1984 года.

У 1989 годзе Збігнеў Рамашэўскі быў абраны ў Сенат і затым неаднаразова пераабіраўся, у апошні раз у 2007 годзе паводле спісу партыі «Права і справядлівасць». З'яўляўся віцэ-маршалкам Сената.

Сайт charter97.org выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Збігнева Рамашэўскага.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках