4 траўня 2024, Субота, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Сянько: Беларусь – дэмакратыя, якая развіваецца

35
Амбасадар Сянько: Беларусь – дэмакратыя, якая развіваецца

Прадстаўнік афіцыйнага Менска пярэчыў лідару «Еўрапейскай Беларусі» на пасяджэнні Парламенцкай Асамблеі АБСЕ.

Яе сесія адкрылася ў Вене сёння. Старшыня камісіі «савета рэспублікі» ў міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Уладзімір Сянько, выступаючы на пасяджэнні, заявіў, што ў Беларусі няма палітвязняў. Дыктатуру ён назваў «дэмакратыяй, якая развіваецца», а Камітэт паводле праў чалавека ПА АБСЕ абвінаваціў у неаб'ектыўным асвятленні сітуацыі ў нашай краіне.

На гэтыя абвінавачванні адказаў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, які прысутнічаў на пасяджэнні і выступіў раней.

«Горш за хлусню бывае толькі яшчэ большая хлусня. Трэба валодаць надзвычай багатай фантазіяй, каб назваць самую жорсткую дыктатуру ў Еўропе «дэмакратыяй, якая развіваецца», як гэта зрабіў прадстаўнік рэжыму. Хачу сказаць, што пасля разгону мірнай дэманстрацыі 19 снежня 2010 года пацярпела і АБСЕ: яе офіс у Менску быў зачынены», - сказаў ён.

Пасля гэтага Андрэй Саннікаў пералічыў прозвішчы 11 беларускіх палітычных зняволеных. «Яны маюць патрэбу ў падтрымцы і павінны быць вызваленыя», - заявіў ён.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках