4 траўня 2024, Субота, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінец без пашпарта спрабаваў пранікнуць у Беларусь

15
Украінец без пашпарта спрабаваў пранікнуць у Беларусь

Парушальнік затрыманы і знаходзіцца ў ІЧУ.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Гомельскай памежнай групы.

12 лютага ў пункт пропуску Новая Гута прыбыў мужчына без дакументаў, памежнікам назваўся грамадзянінам Украіны, распавёў, што дакументы страціў, і прасіў прапусціць яго праз мяжу без іх. Памежнікі ў просьбе грамадзяніну адмовілі і параілі, як правільна паступіць, каб, не парушыўшы закон, вярнуцца дадому.

Мужчына падзякаваў памежнікам за параду і пакінуў пункт пропуску. Але ўжо праз некалькі хвілін спрацавала сігналізацыя аб спробе пераадолення інжынерных загарод. Да месца падачы сігналу адправіўся памежны нарад і затрымаў на подступах да мяжы ўжо знаёмага вандроўцу. «Думаў лесам у абыход, - панаракаў затрыманы, - але не атрымалася».

Цяпер чалавеку да высвятлення асобы прыйдзецца правесці час у ІЧУ.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках