4 траўня 2024, Субота, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч паляціць у Прагу на саміт «Усходняга партнёрства»

28
Мясніковіч паляціць у Прагу на саміт «Усходняга партнёрства»

На саміце ў Празе будуць прысутнічаць пяць прэзідэнтаў краін «Усходняга партнёрства» і прэм'ер-міністр Беларусі.

Пра гэта паведаміў на брыфінгу ва Украіне спецпасланнік па пытаннях Усходняга партнёрства МЗС Чэхіі Петэр Марэш, перадае УНІАН.

Саміт ініцыятывы Еўразвяза «Усходняе партнёрства» будзе прымеркаваны да 5-й гадавіны Пражскага саміту «Усходняга партнёрства».

«Гэта сустрэча нашага прэзідэнта з прэзідэнтамі краін Усходняга партнёрства. На сустрэчы будуць прысутнічаць 5 прэзідэнтаў краін Усходняга партнёрства і прэм'ер-міністр Беларусі», - сказаў Петэр Марэш.

Верагодна, саміт адбудзецца 23-24 красавіка - на гэтыя даты запрошаны прэзідэнт Украіны.

У саміце таксама возьмуць удзел вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан і камісар ЕЗ па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле, прадстаўнікі краін-ініцыятараў Усходняга партнёрства - Польшчы і Швецыі, і прадстаўнік Грэцыі як краіны-старшыні з 1 студзеня ў Еўрапейскім звязе.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках