26 красавiка 2024, Пятніца, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карэн Донфрыд стала прэзідэнтам GMF

2
Карэн Донфрыд стала прэзідэнтам GMF

Савет GMF аднагалосна выбраў Карэн Донфрыд прэзідэнтам Фонду.

Як стала вядома charter97.org, яна прыступіць да сваіх паўнамоцтваў у красавіку.

У цяперашні час Карэн Донфрыд займае пасаду спецыяльнага памочніка прэзідэнта і старэйшага дырэктара па пытаннях Еўропы ў Савеце нацыянальнай бяспекі ЗША. З'яўляецца галоўным дарадцам прэзідэнта па пытаннях Еўропы і адказнай па міжведамасным працэсе па развіцці і рэалізацыі палітыкі прэзідэнта ў дачыненні да Еўропы.

Да гэтага Карэн Донфрыд працавала ў Нацыянальным савеце па выведцы ЗША ў якасці спецыяліста па Еўропе. Яна адказвала за распрацоўку стратэгічнага аналізу па Еўропе для вышэйшых дзяржаўных асобаў. У 2003-2005 Донфрыд займалася пытаннямі Еўропы ў аддзеле палітычнага планавання Дзярждэпартамента ЗША.

«Я вельмі рады, што Карэн вяртаецца ў Фонд у якасці кіраўніка, - заявіў Крэйг Кэнэдзі, які ўзначальваў Фонд апошнія 19 гадоў. - Упэўнены, што кіраўніцтва Карэн будзе паспяховым для гэтай выдатнай арганізацыі».

Донфрыд далучылася да Фонду ў 2001 пасля дзесяцігадовай працы ў даследчай службе кангрэса ЗША ў якасці спецыяліста па Еўропе. У 2005-2010 гадах яна зноў працавала ў Фондзе як першы дырэктар па палітычных праграмах і пазней як адказны віцэ-прэзідэнт.

Яна публікуе шмат прац па знешняй і абароннай палітыцы Германіі, еўрапейскай інтэграцыі і міжатлантычных адносінах. Абараніла дысертацыю, атрымала званне магістра права і дыпламатыі ў Школе права і дыпламатыі імя Флэтчара ўніверсітэта Тафтс і званне магістра Мюнхенскага ўніверсітэта ў Германіі. Мае ступень бакалаўра дзяржкіравання і германістыкі Уэсліанскага ўніверсітэта. Свабодна валодае нямецкай.

Узнагароджаная Ордэнам «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» ў 2011 годзе, атрымала званне афіцэра Ордэна Кароны Бельгіі ў 2010 годзе і Вышэйшую ганаровую ўзнагароду Дзярждэпартамента ЗША ў 2005 годзе за ўклад у аднаўленне міжатлантычнага супрацоўніцтва.

З'яўляецца членам Савета па міжнародных адносінах і Амерыканскага савета па Германіі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках