4 траўня 2024, Субота, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтасэрвіс зноў сыходзіць «у цень»

5
Аўтасэрвіс зноў сыходзіць «у цень»

Пасля ўвядзення новага віду адзінага падатку больш за трыццаць берасцейскіх прадпрыемстваў аўтасэрвісу прыпынілі працу.

Як вядома, з 1 студзеня 2014 года беларускія станцыі тэхабслугоўвання абавязаны выплачваць падатак на так званы прызнаны даход (ім з'яўляецца фіксаваная сума даходнасці на аднаго работніка ў месяц, якая складае 26 мільёнаў рублёў). Паколькі стаўка падатку роўная 5%, то атрымліваецца, што адзіны падатак на прызнаны даход складае 1,3 мільёна рублёў на аднаго работніка.

Новаўвядзенне не закранула дзейнасць індывідуальных прадпрымальнікаў, але затое тычыцца невялікіх СТА, якія аказваюць комплексныя паслугі па абслугоўванні транспартных сродкаў і дзе спісачная колькасць работнікаў не перавышае 15 чалавек. Прадстаўнікі гэтых прадпрыемстваў аўтасэрвісу зараз б'юць трывогу: бо падатак давядзецца выплачваць не толькі за тых работнікаў, якія прыносяць рэальны даход, але і абслугоўваючы персанал - забеспячэнцаў, бухгалтараў, прыбіральшчыц і нават тых, хто працуе па сумяшчальніцтве. У выніку выходзіць, што калі ў такім СТА штат складае пяць чалавек (з іх рэальна рамонтам аўто займаюцца двое-трое), то, акрамя астатніх падаткаў, прыйдзецца дадаткова заплаціць у бюджэт яшчэ 6,5 мільёна рублёў.

На думку супрацоўнікаў аўтасэрвісаў, выплата дадатковага падатку непазбежна прымусіць падняць кошты на паслугі, а многіх падштурхне сысці ў нелегальны бізнэс. І да гэтага, падобна, усё ідзе: паводле звестак charter97.org, з амаль двухсот берасцейскіх станцый і пунктаў тэхнічнага абслугоўвання звыш трыццаці прыпынілі дзеянне сваіх сертыфікатаў. Так што цяпер варта чакаць рэакцыі з боку кантралюючых органаў, якія могуць пачаць аблавы на тых, хто сышоў у «цень» і працягвае аказваць паслугі аўтасэрвісу нелегальна.

Змяніць сітуацыю могуць рэгіянальныя ўлады, якія маюць паўнамоцтвы для таго, каб паменшыць базавую фіксаваную суму падаткаабкладання ў два разы (з 26 мільёнаў да 13-ці), тады і сам падатак паменшыцца ўдвая. Зараз берасцейскія ўладальнікі СТА збіраюць подпісы пад зваротам у мясцовы аблвыканкам і абласны «савет дэпутатаў», каб тыя ініцыявалі змены ў парадак збірання адзінага падатку. Інакш, як заяўляюць прадстаўнікі аўтасэрвісу, «прымяненне цяперашняй стаўкі прызнанага падатку для работнікаў, якія не ўдзельнічаюць у працэсе рамонту і абслугоўвання аўтатранспарту, практычна зводзіць на нуль існаванне гэтага віду паслуг», а прадпрыемствы будуць вымушаныя звольніць 30-40% сваіх супрацоўнікаў.

Ці прыслухаюцца мясцовыя чыноўнікі і «дэпутаты» да падобных аргументаў - пытанне спрэчнае. Бо рэгіянальныя бюджэты з гэтага года страцілі іншыя крыніцы даходу, якія зараз пералічваюцца ў цэнтр.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках