3 траўня 2024, Пятніца, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсень Яцэнюк: Мы не адступім, ні кроку назад

10
Арсень Яцэнюк: Мы не адступім, ні кроку назад

Адзін з лідараў украінскай апазіцыі заклікаў пратэстоўцаў на Майдане не панікаваць і быць гатовымі да абароны.

З такім заклікам лідар фракцыі «Батькивщина» Арсень Яцэнюк выступіў на Майдане Незалежнасці ў Кіеве, паведамляе УНІАН.

«Ніякай панікі. Мы не адступім. Ні кроку назад. Гэта нашая прастора свабоды, і мы будзем яе абараняць», - падкрэсліў палітык.

Нагадаем, сёння ў Кіеве аднавіліся сутыкненні паміж дэманстрантамі і сілавікамі. У раёне Вярхоўнай Рады мітынгоўцы прарвалі міліцэйскі кардон. На скрыжаванні вуліц Грушэўскага і Крэпасны вал удзельнікі мітынгу узлезлі на аўтамабілі, што загароджвалі дарогу і выціснулі адтуль байцоў Унутраных войскаў у Кіеве. Па мітынгоўцах страляюць з шратавікоў. Вакол Вярхоўнай Рады актывісты. Дзесяткі чалавек - як з боку дэманстрантаў, так і з боку сілавікоў - атрымалі раны. Тым не менш, спецназаўцы ўварваліся на Майдан Незалежнасці. Таксама паведамляецца аб пецярых забітых з боку пратэстоўцаў.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках