3 траўня 2024, Пятніца, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхара Мазыра выселілі з кватэры за даўгі (Відэа)

8

Мазыранін пазбавіўся кватэры, у якой пражыў амаль паўстагоддзя.

Па рашэнні суда мужчыну выселілі з двухпакаёвай кватэры, у якой ён пражыў 46 гадоў, з прадастаўленнем меншага па плошчы і камфортнасці жылля. Такія меры вымушаныя, каментуюць мазырскія камунальнікі. У рэгіёне доўг насельніцтва за паслугі ЖКГ складае больш за 400 мільёнаў рублёў, паведамляе тэлеканал «Мозырь».

Збіраць рэчы гаспадар не спяшаецца і просіць тры дні адтэрміноўкі. Сцвярджае, што быў на заробках у Расеі, вярнуўся, доўг па камунальных паслугах аплаціў. Але рашэнне суда так проста не адмяніць, піша onliner.by.

«З 2004 года грамадзянін нерэгулярна аплачваў камунальныя паслугі. У кастрычніку было прынята рашэнне падаць пазоўную заяву на перасяленне яго ў кватэру меншай плошчы. І ў снежні судом было прынята такое рашэнне», - распавядае намеснік начальніка юрыдычнага аддзела ГП «Мазырскі райжылкамгас» Яраслаў Лапіцкі.

У мінулым годзе ў Мазырскі суд было пададзена 19 падобных пазоўных заяў. Па васьмі з іх было прынята рашэнне аб высяленні. Астатнія наймальнікі вырашылі не спакушаць лёс і паспяшаліся пагасіць сваю шматгадовую запазычанасць.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках